07:18 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Кошт праезду ў грамадскім транспарце ўжо паднялі Мінская, Віцебская і Гомельская вобласці, а таксама Мінск.

МІНСК, 20 сне — Sputnik. Брэсцкі аблвыканкам усталяваў новыя тарыфы на гарадскі і прыгарадны грамадскі транспарт, адпаведнае рашэнне ўладаў было прынята яшчэ 15 снежня і зарэгістравана на НЦПІ ў аўторак.

Кошт праезду на грамадскім транспарце ўжо вырас у Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях — зараз талон каштуе 45 капеек за рэгулярныя і хуткасныя маршруты і 55 — за экспрэс-маршруты. Падаражэў грамадзкі транспарт і ў сталіцы: з серады талон на наземны транспарт будзе каштаваць 55 капеек, на метро — 60 капеек.

Рашэнне аб павышэнні кошту ў Брэсцкай вобласці было прынята яшчэ на мінулым тыдні. У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі яно было зарэгістравана ў аўторак 21 снежня — мяркуецца, што дакумент стане даступны для чытання ўжо ў сераду.

Верагодней за ўсё, кошт праезду на грамадскім транспарце ў Брэсцкай вобласці па аналогіі з іншымі рэгіёнамі таксама зараз складзе 45 капеек. Адпаведна, з падаражэннем талончыкаў узрастуць цэны на міжгароднія паездкі і на правоз ручной паклажы.

Тэги:
Аплата за праезд, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы