23:03 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь збірае «Каробку Дабра»

Нацыянальны гістарычны музей збірае "Каробку Дабра"

© Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1320

Прафесійныя гісторыкі ладзяць акцыю з мэтай дапамагчы дзецям, хворым на рак.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь збірае "Каробку Дабра" для Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах.

"Дарагое лячэнне часта не пакідае сем'ям сродкаў на маленькія радасці. Мы хочам разам з Вамі, нашымі наведвальнікамі, даць магчымасць дзецям, якія доўгі час знаходзяцца ў бальніцы, адчуць святочны настрой і атрымаць падарункі. Акцыя будзе працягвацца да 9 студзеня!", —  напісана на афіцыйнай старонцы музея ў "Facebook".

Валанцёры Цэнтра бачаць змесціва "Каробкі Дабра" прыблізна так:

  • Блакноцікі, альбомы для малявання, размалёўкі, дзіцячыя кніжкі;
  • Цацкі мяккія (новыя);
  • Наборы для дзіцячай творчасці, пластылін, гелевыя ручкі,
  • Клей з бліскаўкамі, фламастэры;
  • Бірулькі, бранзалеткі, мыльныя бурбалкі;
  • Рукавіцы, шкарпэткі (новыя).
Тэги:
дзеці, Святы, рак, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы