08:09 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Корпус уяўляе сабою электронны рэсурс найбольш масава прадстаўленых тэкстаў розных жанраў і стыляў.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. На міжнароднай канфэрэнцыі "Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці" навукоўцы заявілі аб хуткай прэзентацыі нацыянальнага корпуса беларускай мовы. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Ігар Капылоў патлумачыў для Sputnik, што гэта азначае.

Паводле яго словаў, у Беларусі развіваецца корпусная лінгвістыка, і як вынік будзе презентаваны нацыянальны корпус беларускай мовы. Амаль усе краіны даўно маюць нацыянальныя корпусы моваў. Гэта дазваляе рабіць даследванні значна больш эфектыўнымі.

Ігар Капылоў адзначыў, што "корпус — гэта электронны рэсурс найбольш масава прадстаўленых тэкстаў розных жанраў і стыляў. Яны ўсе аблічбаваныя і апрацаваныя, а спецыяльная праграма дазваляе з імі працаваць згодна з пажаданнямі карыстальніка".

По теме

Навукоўцы рыхтуюць новую акадэмічную граматыку беларускай мовы
Тэги:
Беларуская мова, Навука і тэхналогіі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Беларусь

Галоўныя тэмы