Пашыраць "тарашкевіцу" на сённяшні дзень немэтазгодна

© Sputnik / Алексей МатюшУрок у школе ў Хойніках
Урок у школе ў Хойніках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Браніслаў Тарашкевіч фактычна сістэмазаваў беларускую мову, але адбыліся тыя працэсы і змены, якія не дазваляюць сёння вярнуцца да "тарашкевіцы".

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Пытанне актуальнасці ўжывання "тарашкевіцы" на пісьме рэгулярна становіцца тэмай для дыскусій у грамадстве. Пра сучасны стан беларускай мовы і "тарашкевіцу" спецыяльна для Sputnik распавёў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Ігар Капылоў.

Урок беларускай мовы - Sputnik Беларусь
Навукоўцы рыхтуюць новую акадэмічную граматыку беларускай мовы

Згодна яго словаў, "правапіс — гэта дамоўленасць аб перадачы слоў і граматычных форм мовы на пісьме. У аснову сучасных арфаграфічных і граматычных норм пакладзены нормы, замацаваныя ў граматыцы Тарашкевіча. Але прайшло амаль сто гадоў з часу выхаду граматыкі. Мова ў значнай ступені змянілася, як і змянілася сацыялінгвістычнае становішча. Зараз тарашкевіца выкарыстоўваецца вельмі абмежавана".

Таксама дырэктар Інстытута мовазнаўства ўпэўнены, што "з мэтай захавання стабільнасці сістэмы беларускай мовы тарашкевіцу ўводзіць абсалютна немэтазгодна. Дыскусіі на гэту тэму праводзіліся неаднаразова, але свайго плёну не далі. Тым больш трэба думаць, як гэта адлюструецца на сістэме адукацыі, СМІ, рабоце выдавецтваў і, галоўнае, як будзе ўспрынята грамадствам у сённяшняй моўнай сітуацыі".

Ігар Капылоў лічыць, што "на сённяшні дзень пашыраць тарашкевіцу нематазгодна". Браніслаў Тарашкевіч зрабіў у свой час вялікую справу, фактычна сістэмазаваў беларускую мову. Для таго часу гэта была рэвалюцыйная і патрэбная з'ява. Але за 100 гадоў адбыліся тыя працэсы і змены, якія не дазваляюць сёння вярнуцца да "тарашкевіцы".

Стужка навiн
0