11:53 16 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
5610

Ідэя стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта з выключна беларускай мовай выкладання ўжо абмяркоўваецца экспертамі.

МІНСК, 4 лют — Sputnik. Міністэрства адукацыі плануе абмеркаваць шляхі больш актыўнага выкарыстання беларускай мовы ў навучанні, заявіў у суботу кіраўнік ведамства Ігар Карпенка.

Дэпутат ПП НС Алена Анісім падчас "вялікай размовы з прэзідэнтам" выказала Аляксандру Лукашэнку думку аб стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з выключна беларускай мовай навучання.

"Гэта тэма, на мой погляд, вельмі актуальная. Думаю, што ў бліжэйшы час мы правядзем круглы стол або сустрэчу па дадзенай праблематыцы, абмяркуем пазіцыі, якія дазволілі б нам больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў адукацыйным працэсе", — распавёў журналістам Карпенка.

Гэтую тэму міністр абмяркоўваў таксама з беларускімі дэпутатамі і сенатарамі на гэтым тыдні. Пры гэтым вырашэнне пытання залежыць не толькі ад уладаў.

"Усё залежыць ад выбару, які робяць студэнты, навучэнцы і бацькі", — сказаў Карпенка і дадаў, што ўжо цяпер заканадаўства прадугледжвае беларускамоўныя плыні ва ўніверсітэтах і магчымасць навучацца на любой з дзяржаўных моў.

Пазітыўна з пункту гледжання пашырэння ўжывання беларускай мовы Карпенка пракаментаваў і нядаўнія змены ў правілах прыёму ў ВНУ — у прыватнасці, у той пункт, які дазваляе абітурыентам здаваць чатыры ЦТ, а не тры.

"Хтосьці будзе здаваць абедзьве дзяржаўныя мовы, каб потым выбраць, дзе вышэй балы. Калі гэта прывядзе да таго, што больш абітурыентаў будуць здаваць тэставанне па беларускай мове — гэта можна толькі вітаць", — сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінадукацыі.

Тэги:
Беларуская мова, Вышэйшая адукацыя, Міністэрства адукацыі РБ, Ігар Карпенка, Беларусь

Галоўныя тэмы