12:16 11 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Карагод і вогнішча: як гукалі вясну ў Строчыцах

Штогадовы рэйтынг самых шчаслівых краін: Беларусь у залатой сярэдзіне

© Sputnik/ Альфрэд Мікус
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2340

Міжнародны дзень шчасця вось ужо пяць гадоў па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН святкуецца ва ўсім свеце 20 сакавіка.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Якое месца займае Беларусь у міжнародным рэйтынгу самых шчаслівых краін і чаго не хапае беларусам для поўнага шчасця, высвятляе Sрutnik.

Падраздзяленнем ААН Sustainable Development Solutions Network (Сетка для пошуку рашэнняў устойлівага развіцця — Sputnik) у панядзелак апублікаваны штогадовы даклад Інстытута Зямлі Калумбійскага ўніверсітэта World Happiness Report. Эксперты прааналізавалі ўзровень жыцця ў 155 краінах, ацанілі ўзровень ВУП на душу насельніцтва, узровень сацыяльнай падтрымкі грамадзян дзяржавай, працягласць здаровага жыцця грамадзян, свабоду грамадзян самастойна прымаць жыццёва важныя рашэнні, шчодрасць і стаўленне да карупцыі.

Згодна з дакументам першы радок у рэйтынгу самых шчаслівых краін свету займае Нарвегія. У першую дзясятку таксама ўваходзяць:

  • Данія (якая страціла ў гэтым годзе першынство),
  • Ісландыя,
  • Швейцарыя,
  • Фінляндыя,
  • Нідэрланды,
  • Канада,
  • Новая Зеландыя,
  • Аўстралія,
  • Швецыя.

Самымі нешчаслівымі краінамі сталі:

  • Цэнтральнаафрыканская рэспубліка (апошняе, 155 месца), усходнеафрыканская дзяржава Бурундзі (154),
  • Танзанія (153),
  • Сірыя (152),
  • Руанда (151),
  • Тога (150).

Беларусь у рэйтынгу-2017 займае 67-ю пазіцыю, размясціўшыся адразу за Эстоніяй. Sputnik вырашыў высветліць у сваіх чытачоў, чаго ім не хапае для поўнага шчасця.

По теме

Мінск упершыню ўвайшоў у ТОП-20 самых спартыўных гарадоў свету
Тэги:
Рэйтынг, ААН, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы