Лукашэнка: Брэсцкай крэпасці ў Курапатах не будзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛясное ўрочышча Курапаты, месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Лясное ўрочышча Курапаты, месца масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт сцісла абмаляваў мемарыял - гэта, па словах кіраўніка дзяржавы, будзе нешта накшталт невялікай капліцы.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Мемарыял ва ўрочышчы Курапаты ў Мінску будзе невялікім, не такім, як Брэсцкая крэпасць, заявіў у час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі 25 сакавіка пачне работы па ўборцы ўрочышча. Да гэтага на працягу доўгага часу расчысткай леса і ўстаноўкай памятных крыжоў займаліся недзяржаўныя грамадскія арганізацыі і апазіцыйныя партыі і рухі.

Урочышча Курапаты - Sputnik Беларусь
Патрэбен мемарыял: сваё рашэнне праблемы Курапатаў прапанавалі Касцёл і ЛДПБ

"Я даручыў стварыць акуратны, не гіганцкі — не Брэсцкую крэпасць — мемарыял. Зараз ідзе конкурс", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама ўдакладніў, што ўжо ёсць пэўная канцэпцыя помніка, які плануюць усталяваць у Курапатах улады. "Мы зробім гэты мемарыял, можа, нешта накшталт невялікай капліцы", — цытуе словы прэзідэнта яго прэс-служба.

Пры гэтым ён папракнуў апазіцыю ў выкарыстанні тэмы рэпрэсій 1930-х гадоў у сваіх палітычных мэтах. "Чаго топчамся па костках і робім на гэтым палітыку?" — задаў пытанне ён.

Тэма пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах была зноў паднятая ў грамадстве ў канцы лютага, калі каля МКАД у непасрэднай блізкасці ад урочышча пачалося будаўніцтва гандлёвага цэнтра. Актывісты апазіцыі ўстанавілі каля будпляцоўкі лагер, перашкаджалі правядзенню работ і блакавалі тэхніку. У выніку забудоўшчык спыніў на пляцоўцы працы, а Мінгарвыканкам прыняў рашэнне не весці на дадзеным участку будаўніцтва.

Стужка навiн
0