Патрэбен мемарыял: сваё рашэнне праблемы Курапатаў прапанавалі Касцёл і ЛДПБ

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрочышча Курапаты
Урочышча Курапаты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля будпляцоўкі ў выходныя па-ранейшаму трымаюць варту валанцёры, на плоце, якім абгароджана будоўля, з'явіліся партрэты расстраляных у Курапатах беларусаў.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Абаронцы Курапатаў арганізуюць у нядзелю экскурсію па ўрочышчы і кінапаказ фільма "Дарога праз Курапаты", паведаміў у Facebook адзін з актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва будынка побач з месцам масавых расстрэлаў, Павел Севярынец.

Кіно плануюць трансляваць прама на плот, які агароджвае будпляцоўку.

Будаўнічыя работы на выходныя дні прыпыненыя, але актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва, працягваюць дзяжурства.

Між тым, у суботу з нагоды ўзніклага канфлікту выказаліся адразу некалькі аўтарытэтных спікераў.

Пісьменнік Алесь Адамовіч - Sputnik Беларусь
Алесь Адамовіч і тры тэмы яго жыцця – вайна, Курапаты, Чарнобыль

Касцёл: патрэбны дыялог

Да сумеснага абмеркавання будучага Курапатаў заклікаў дзяржаўную ўладу, грамадскія арганізацыі і людзей рознага веравызнання мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён прызнаў, што ацаніць сітуацыю толькі па паведамленнях СМІ складана.

"Трэба падкрэсліць, што складаная сітуацыя, якая ўзнікла, ніколі б не здарылася, калі б пасля адкрыцця рэшткаў дзясяткаў забітых у Курапатах людзей былі зроблены адпаведныя даследаванні і была канкрэтна пазначана тэрыторыя пахаванняў", — адзначыў Кандрусевіч.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі назваў Курапаты Галгофай ХХ стагоддзя для беларускага народа.

"Курапаты, як наша Галгофа, павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам у памяць аб нявінна забітых, служыць месцам ачышчэння памяці, малітвы і яднання, а таксама месцам фарміравання маладога пакалення на прынцыпах любові да бліжняга, каб больш ніколі чалавек не падымаў руку на іншага чалавека", — сказаў Кандрусевіч.

Якубовіч: патрэбен мемарыял

Аб неабходнасці стварыць мемарыял "агульнага болю" гаварылі на круглым стале, арганізаваным газетай "СБ. Беларусь сегодня" з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый.

Падрабязнасці гэтай размовы будуць апублікаваныя ў аўторак, а вечарам на канале "Беларусь 1" пакажуць эфірную версію дыскусіі, распавёў у суботу ў эфіры "Клуба рэдактараў" кіраўнік "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч.

"Удзельнікі стала былі аднадушныя, хоць там былі людзі розных палітычных поглядаў — хопіць з Курапатаў ствараць палітычную пляцоўку, дзе зводзяцца рахункі паміж палітычнымі групамі. Курапаты — гэта агульнанацыянальны сімвал, там павінен быць мемарыял агульнага болю і ахвяр, якія беларускі народ панёс падчас незаконных і амаральных палітычных падзей 20-40-х гадоў мінулага стагоддзя", — сказаў Якубовіч.

Перадача Польшы матэрыялаў аб растрэле польскіх грамадзян у Катыні - Sputnik Беларусь
Макей: Катынскага спісу ў беларускіх архівах няма

ЛДПБ: спыніць будоўлю

Спыніць будоўлю, стварыць мемарыял і арганізаваць у Курапатах музей памяці рэпрэсаваных патрабуе ЛДПБ. Адпаведная заява была прынята вышэйшым саветам і цэнтральным камітэтам партыі.

"Мы — еўрапейская краіна і павінны ўвекавечыць памяць загінулых у цывілізаваным фармаце. Ліберальна-дэмакратычная партыя настойвае: будаўніцтва павінна быць неадкладна замарожана, Мінгарвыканкам павінен правесці вывучэнне пытання, як і на падставе чаго з'явіўся дазвол на будаўніцтва ў гэтым месцы", — гаворыцца ў заяве партыі.

Урочышча Курапаты пад Мінскам з'яўляецца месцам масавых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Па некаторых ацэнках, тут былі расстраляныя ад 30 да 200 тысяч чалавек. Тэрыторыя ўрочышча займае 15 гектараў і ахоўваецца дзяржавай. Тут таксама ўстаноўлены мемарыяльны знак ад імя народа ЗША, адкрыты ў ходзе візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана 15 студзеня 1994 году.

Стужка навiн
0