23:09 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1111

Дзве групы экспертаў расійскага ведамства ў сераду працуюць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, праверка будзе доўжыцца да 9 красавіка.

МІНСК, 5 кра — Sputnik. Спецыялісты Рассельгаснагляду пачалі інспектаваць беларускія прадпрыемствы, паведамілі Sputnik у Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Раней у Мінсельгасхарчы заяўлялі, што інспектары Рассельгаснагляду прыедуць у Беларусь для праверак беларускіх прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці. Там выказвалі надзею, што абмежаванні на пастаўкі беларускага харчавання будуць знятыя ў сярэдзіне красавіка.

"У сераду спецыялісты Рассельгаснагляду прыбылі ў Беларусь, яны пачалі працу на прадпрыемствах у Гомельскай і Брэсцкай абласцях", — паведамілі ў міністэрстве.

У Мінсельгасхарчы дадалі, што інспекцыі працягнуцца да 9 красавіка.

Як паведамлялася, зараз абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі ў РФ дзейнічаюць у дачыненні да 12 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, 8 мясакамбінатаў і трох буйных птушкафабрык Беларусі.

Тэги:
Прадукты харчавання, Рассельгаснагляд, Расія, Беларусь

Галоўныя тэмы