00:19 14 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2221

Увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін прывяло да росту колькасці польскіх турыстаў у рэспубліцы.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Польшча можа пайсці на некаторыя паслабленні візавага рэжыму для Беларусі, заявіў дэпутат польскага Сейма, старшыня польска-беларускай парламенцкай групы Адам Андрушкевіч.

У аўторак у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прайшла сустрэча беларускіх дэпутатаў з польска-беларускай парламенцкай групай на чале з Андрушкевічам. Група па супрацоўніцтве з польскім парламентам была сфарміравана ў Ніжняй палаце Беларускага парламента шостага склікання.

"Я не кажу — бязвізавы рэжым, але я спадзяюся, што будуць нейкія паслабленні", — сказаў Андрушкевіч на сустрэчы ў Беларускім парламенце.

З яго слоў, увядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін свету спрыяла таму, што ўсё больш польскіх турыстаў прыязджаюць ці хочуць прыехаць у рэспубліку.

Акрамя таго, польскі бізнэс зацікаўлены ў працы з Беларуссю. Са слоў дэпутата польскага Сейма, інвестыцыі польскага бізнесу ў беларускую эканоміку склалі 750 мільёнаў долараў. Сумесныя прадпрыемствы ў прамысловасці і гандлёвыя сувязі будуць развівацца.

"Мы вельмі добра разумеем: каб добра развіваліся палітычныя адносіны, для гэтага павінна быць сацыяльная аснова", — сказаў Андрушкевіч.

Тэги:
Візы, Нацыянальны сход РБ, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы