Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі з Вялікаднём

© Photo : пресс-служба президентаПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў віншаванне са святам Уваскрэсення Хрыстовага Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх хрысціян Беларусі са святам Вялікадня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Храм у Мінску - Sputnik Беларусь
Хрысціяне адзначаюць Вялікую суботу

У гэтым годзе прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій адзначаюць Вялікдзень у адзін дзень — 16 красавіка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, светлае свята Вялікадня напаўняе сэрца шчырай верай у ітворчасць жыцця і дорыць надзею людзям па-за залежнасцю ад іх палітычных перакананняў, этнічных, моўных і іншых адрозненняў.

"Уваскрэсенне Хрыстова заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае тварыць добрыя справы і быць міласэрным. Хай радасць гэтага дня спадарожнічае кожнаму ў справе духоўнага ўдасканалення, зменьваючы наша жыццё, натхняючы на стваральную працу, набліжаючы нас да высокіх хрысціянскіх ідэалаў", — гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.

Лукашэнка пажадаў беларускім хрысціянам цяпла хатняга ачага, любові і згоды ў сем'ях, поспеху ва ўсіх задумах і пачынаннях, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту.

Беларускі прэзідэнт таксама накіраваў віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстовага Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

"Гэты радасны дзень абуджае самыя светлыя, жаданьні ў сэрцах усіх праваслаўных хрысціян. Ён нагадвае нам пра вечныя каштоўнасці, якія надаюць жыццю праўдзівы сэнс. Сёння традыцыі праваслаўя з'яўляюцца маральным арыенцірам, невычэрпнай крыніцай хрысціянскай любові, дабрыні і стваральных сіл", — гаворыцца ў віншаванні.

Стужка навiн
0