04:16 27 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Аляксандр Лукашэнка выступае з пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу

Лукашэнка заклікаў беларускую грамадскасць да кансалідацыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Пасланне прэзідэнта-2017 (5)
5 0 0

Беларусь як экспартаарыентаваная краіна не можа заставацца ў баку ад агульнасусветных працэсаў, але не дазволіць уцягнуць сябе ў канфлікты.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці кансалідацыі ўсіх пластоў грамадства.

У пасланні да парламенту і народу ў пятніцу кіраўнік дзяржавы заўважыў, што зараз адбываецца фактычна перадзел сіл уплыву ў свеце, ідуць палітычныя працэсы, якія выклікаюць трывогу.

"Мы не можам і не павінны ізаляваць сябе ад навакольнага свету. Таму хочам мы таго ці не, але вымушаны трымаць дзверы адкрытымі, ды і не ў характары беларусаў адгароджвацца ад усяго свету. Супрацоўніцтва і стварэнне — шлях нашага народа. Мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікт і захавалі добрыя адносіны з усімі суседзямі", — сказаў прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што як кіраўнік дзяржавы гарантуе, што такая палітыка будзе захоўвацца і далей. "Галоўнае цяпер — кансалідацыя ўсёй нацыі на пабудову моцнай і квітнеючай дзяржавы", — сказаў прэзідэнт.

Тэмы:
Пасланне прэзідэнта-2017 (5)
Тэги:
Грамадства, Нацыянальны сход РБ, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы