14:24 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Мінскі метрапалітэн

Апублікаваныя магчымыя назвы 4-й лініі мінскай падземкі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
710

Грамадскае абмеркаванне назваў новых станцый будзе доўжыцца два тыдні - да 29 мая 2017 года.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Прапановы па назвах станцый чацвёртай лініі мінскага метрапалітэна апублікаваныя сталічнымі ўладамі ў панядзелак.

Чацвёртая лінія мінскага метрапалітэна будзе завершана да 2030-2040 гадоў і, як мяркуецца, яна стане кальцавой. У панядзелак сталічныя ўлады апублікавалі прапановы па назвах станцый гэтай "веткі".

Так, станцыю на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа прапаноўваюць назваць "Палітэхнічная", на перасячэнняў Арлоўскай і Гая — "Кіеўскі сквер". Станцыя падземкі на скрыжаванні вуліцы Альшэўскага з праспектам Пушкіна думаюць назваць "Альшэўская", на вуглу Прытыцкага і Пушкіна — "Цівалі".

Таксама ёсць прапанова назваць станцыю на скрыжаванні Харкаўскай і Жукава "Тучынка", а на вуглу Уманскай і Дзяржынскага — "Берасцейская". Каля чыгуначнай станцыі "Сталічная" хочуць збудаваць станцыю "Лакаматыўная", а на скрыжаванні вуліцы Праектуемай №3 і Жукоўскага — "Мінск-Мір". Станцыю на вуліцы Вялікаморскай плануюць назваць "Козырава".

Свае прапановы па назвах станцый мінчане могуць дасылаць дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна — па факсе 8 (017) 2009781 або па адрасе 220030, Мінск, праспект Незалежнасці, 6, для УП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна". Прымаць прапановы мінчан будуць два тыдні — да 29 мая.

Прагаласаваць таксама за назвы станцый можна будзе і на сайце Мінгарвыканкама.

Зараз працягваецца ўзвядзенне станцый трэцяй лініі метрапалітэна. Раней паведамлялася, што першыя чатыры станцыі будуць уведзены ў строй у 2019 годзе. На будаўніцтве станцыі "Вакзальная" падчас агульнарэспубліканскага суботніка працавала кіраўніцтва Мінгарвыканкама на чале з мэрам сталіцы Андрэем Шорцам.

Тэги:
Мінскі метрапалітэн, Дырэкцыя па будаўніцтве метрапалітэна, Андрэй Шорац, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы