01:52 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Максім Багдановіч

Паніхіда па Максіму Багдановічу будзе здзейсненая ў Мінску

© Public Domain.
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Сто гадоў з дня смерці вялікага беларускага паэта споўніцца 25 мая.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Паніхіда па беларускаму паэту Максіму Багдановічу будзе здзейсненая ў найстарэйшым праваслаўным храме Мінска 25 мая, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе Беларускага экзархата.

Відэафакт: Фіёна Гіб чытае верш Максіма Багдановіча
© Sputnik/ Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкін

25 мая спаўняецца 100 гадоў з дня смерці Максіма Багдановіча.

"У дзень смерці паэта ў 14:30 у найстарэйшым праваслаўным храме Мінска — у Петрапаўлаўскім саборы — будзе здзейснена памінальнае набажэнства", — паведамілі святары.

Там адзначылі, што па ініцыятыве Літаратурнага музея Багдановіча малітвы аб супакоі душы класіка ўзносяцца ў саборы апосталаў Пятра і Паўла кожны год.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, на паніхіду ў храм ушанаваць памяць паэта, які пайшоў з зямнога жыцця ў 25 гадоў, прыходзяць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, мінчане, якія захапляюцца лірыкай Багдановіча.

По теме

Тэст: Багдановіч ці не?
Тэги:
Літаратурны музей Максіма Багдановіча, БПЦ, Максім Багдановіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы