10:53 23 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Спявачка Эра Кан

Расійскі "Першы канал" аштрафавалі на $11 тысяч за песню ў "Голасе"

© Sputnik / Евгений Одиноков
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Некаторыя СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра штраф нібыта ў 600 тысяч долараў, аднак на самай справе расійскі тэлеканал заплаціць 600 тысяч рублёў.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Расійскі "Першы канал" аштрафавалі на 600 тысяч расійскіх рублёў за выкарыстанне савецкай песні "Темная ночь" у новай аранжыроўцы ў праекце "Голас".

Выканала новую версію легендарнай песні фіналістка "Голаса" Эра Кан у фінале шоу яшчэ ў 2015 годзе, пасля чаго праваўладальнікі кампазіцыі некалькі разоў спрабавалі падаць у суд на "Першы канал".

Спявачка Аліса Вокс на канцэрце гурта Ленінград
© Sputnik / Владимир Астапкович

Арбітражны суд Масквы адхіляў пазоў праваўладальнікаў — "Нацыянальнага музычнага выдавецтва" — да тэлеканалу, аднак напярэдадні дзявяты арбітражны апеляцыйны суд пазоў задаволіў. "Першы канал" павінен будзе выплаціць кампенсацыю ў памеры 600 тысяч расійскіх рублёў — крыху менш за 11 тысяч долараў ЗША.

Шэраг СМІ ўжо заявілі пра штраф памерам нібыта ў 600 тысяч долараў, аднак на самай справе ён прысуджаны ў расійскіх рублях.

Песня "Темная ночь" упершыню прагучала ў 1943 годзе, яе аўтарамі сталі Уладзімір Агатаў і Мікіта Багаслоўскі. Самы вядомы выканаўца кампазіцыі — Марк Бернес, які праспяваў яе ў фільме "Два байца".

Відэа з выкананнем песні "Темная ночь" у фінале "Голаса" дагэтуль даступна ў інтэрнэце, аднак не на афіцыйных акаўнтах тэлеканала.

Тэги:
суд, Першы канал, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы