03:01 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Лабараторыя па пераліванні крыві

Беларусь на 100% забяспечана донарскай крывёю

© Sputnik/ Артем Чирва
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Палітыка дзяржавы і Міністэрства аховы здароўя накіраваны на стоадсоткавае самазабеспячэнне гемапрадукцыяй.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. У Беларусі на сённяшні дзень забеспячэнне донарскай крывёй дасягаецца за кошт платнага донарства, паведаміла ў МПЦ Sputnik намеснік дырэктара РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Таццяна Клястова.

З яе слоў, у Беларусі налічваецца звыш за 95 тысяч донараў, з іх 85 тысяч донараў крыві і 10 тысяч донараў кампанентаў. На насельніцтва Беларусі колькасцю 9,5 мільёнаў людзей прыпадае 1% донараў. У Беларусі функцыянуюць шэсць абласных станцый пералівання крыві, 170 дапаможных трансфузіялагічных кабінетаў, чатыры аддзяленні пералівання крыві пры буйных паліклініках у Мінску і Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, які каардынуе ўсю дзейнасць у гэтай галіне.

Заместитель директора РНПЦ трансфузиологии и медицинских биотехнологий Татьяна Клестова
© Sputnik / Виктор Толочко
Намеснік дырэктара РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій Таццяна Клястова

Таццяна Клястова распавяла, што "на сённяшні дзень 100% самазабеспячэнне гемапрадукцыяй дасягаецца за кошт платнага донарства".

Бязвыплатныя донары складаюць 20% ад агульнай колькасці. За тры гады колькасць бязвыплатных данацый крыві павялічылася ў восем разоў, а бязвыплатных данацый кампанентаў у 17 разоў.

Па рэкамендацыях СААЗ неабходна нарыхтоўваць 20 літраў на адну тысячу насельніцтва, у рэспубліцы гэты паказчык складае 23 тысячы на адну тысячу насельніцтва.

У кастрычніку 2015 года Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала загад аб развіцці бязвыплатнага донарства. З гэтай нагоды ў закон аб донарстве крыві былі ўнесены змены. Цяпер платнаму донару, каб атрымаць званне "ганаровы донар", трэба 40 разоў здаць кроў і 80 разоў кампаненты, а бязвыплатнаму донару 20 і 40 разоў адпаведна. Пры гэтым у Беларусі плануецца да 2020 года па рэкамендацыях СААЗ дасягнуць 100% бязвыплатнага донарства.

Тэги:
Міжнародны дзень донара крыві, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы