07:28 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяўчыны ў панчохах, архіўнае фота

Урад даверыў Жарко выбіраць беларускіх прыгажунь

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Віцэ-прэм'ер узначаліў пастаянна дзеючы аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь".

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Савет міністраў Беларусі ўнёс змены ў склад пастаянна дзеючага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь".

Такое рашэнне замацавана пастановай Саўміна №508 ад 5 лiпеня 2017 года.

Як адзначаецца ў дакуменце, абноўлены аргкамітэт узначаліў віцэ-прэм'ер Беларусі, былы міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Замяшчаць яго на гэтай пасадзе будуць старшыня праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Марат Маркаў і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

Акрамя таго, вырашана, што парадак арганізацыі і правядзення нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" будзе зацвярджацца Міністэрствам культуры.

Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь" праводзіцца ў рэспубліцы пачынаючы з 1998 раз у два гады. Фіналісткі прымаюць удзел у конкурсе "Міс Еўропа", пераможца — у конкурсе "Міс свету".

У 2016 годзе пераможцай конкурсу стала ўраджэнка Нясвіжа Паліна Барадачова — на той момант нявеста хакеіста мінскага "Дынама" Яўгена Нагачова. Яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе "Міс свету" ў гэтым годзе, але прызавых месцаў не ўзяла.

Цікава, што леташні конкурс пачаўся са скандалу: яго па патрабаванні арганізатараў была вымушаная пакінуць 18-гадовая мінчанка, студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Ксенія Малочка. На думку аргкамітэта, яна не адпавядала патрабаванням, што прад'яўляюцца да канкурсантак.

На фінале леташняга конкурсу прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што "прыйшоў прызнацца ў каханні".

"Прыгажосць непераадольная. Яе немагчыма стрымаць ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў жыцці. Я прыйшоў сюды, каб аддаць даніну павагі, прыйшоў прызнацца ў каханні. Нашы жанчыны — жамчужыны ў каралях беларускага народа. Мужыкі, на мяне не крыўдуйце, але прырода на сённяшні дзень не стварыла нічога больш прыгожага, чым жанчына", — сказаў прэзідэнт.

Тэги:
конкурс Міс-Беларусь, Урад Беларусі, Васіль Жарко, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы