14:30 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Падача дакументаў у ВНУ

Залічэнне на бюджэт у ВНУ адбудзецца да 28 ліпеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)
1210

Пры залічэнні на бясплатную форму атрымання вышэйшай адукацыі абітурыенты павінны падпісваць дамову з ВНУ, а за непаўналетніх гэта трэба зрабіць іх бацькам.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Залічэнне абітурыентаў на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі ў ВНУ Беларусі адбудзецца да 28 ліпеня, нагадалі Sputnik у Мінадукацыі.

Прыём дакументаў на бюджэт у ВНУ завершыцца ў панядзелак — ужо тады большасць абітурыентаў даведаецца, ці прайшлі яны на бясплатную форму атрымання вышэйшай адукацыі.

Тэрмін залічэння на бюджэт ва універсітэтах Беларусі — да 28 ліпеня, аднак у большасці ВНУ дамовы з новымі першакурснікамі пачнуць заключаць ўжо з аўторка.

Важна памятаць, што калі сам абітурыент яшчэ непаўнагадовы, то дамову ад яго імя з вышэйшай навучальнай установай павінны заключаць яго бацькі або іншыя законныя прадстаўнікі.

Дадзеныя аб прахадных балах 2017 года з'явяцца пазней, аднак, папярэдне, яны не будуць моцна адрознівацца ад парогавых значэнняў мінулага года.

Падача дакументаў на платную форму навучання будзе доўжыцца да 4 жніўня.

Тэмы:
Паступленне ў ВНУ - 2017 (30)

По теме

Паступленне ў ВНУ - 2017
Тэги:
Абітурыенты, ВНУ, Міністэрства адукацыі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы