17:44 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Чарга на мяжы з Польшчай, архіўнае фота

Амаль 250 аўтамабіляў стаяць на мяжы з Польшчай

© Sputnik / Игорь Зарембо
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Невялікія чэргі легкавых аўтамабіляў утварыліся і на мяжы з Літвой.

МІНСК, 28 ліп — Sputnik. Вялікія чэргі ўтварыліся ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы, сведчаць дадзеныя Дзяржпагранкамітэта днём у пятніцу.

Складаная сітуацыя з легкавымі аўтамабілямі ўзнікла ў чацвер на мяжы Беларусі і Літвы, а ў пятніцу значныя чэргі з'явіліся на мяжы з Польшчай.

Так, днём у пятніцу 220 легкавых аўтамабіляў стаяць у пункце пропуску "Брэст", яшчэ 18 — у "Брузгах". Агулам колькасць машын у чарзе набліжаецца да 250. Праблем жа з рухам грузавых фур у польскім кірунку няма.

Няпростая сітуацыя і на мяжы з Літвой — у "Каменным логу" стаяць 15 аўтамабіляў, яшчэ дзесяць — у "Лошы". Грузавых жа аўтамабіляў у чэргах на літоўскай мяжы стаяць амаль шэсць сотняў.

Афіцыйна прычыны цяжкасці руху на мяжы не тлумачылі. Напярэдадні праблема была ў збоі праграмнага забеспячэння ў літоўскіх памежнікаў, аб аналагічнай сітуацыі ў палякаў пакуль паведамленняў не было.

Тэги:
Дзяржпагранкамітэт Беларусі, Польшча, Беларусь

Галоўныя тэмы