22:51 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Клавіятура, архіўнае фота

Беларусы прывезлі медалі з Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1510

Усяго ў Алімпіядзе ўзялі ўдзел 300 школьнікаў, лепшы з беларусаў размясціўся на 43-м месцы ў агульным рэйтынгу.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Беларускія школьнікі прывезлі чатыры медалі з Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы, якая прайшла ў гэтыя дні ў Тэгеране, паведамляе Sputnik.

Летам праходзіць мноства Міжнародных алімпіяд — па матэматыцы, біялогіі і іншых прадметах. З усіх выпрабаванняў беларускія школьнікі прывозяць дадому ўзнагароды.

Так, у межах Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы чацвёра беларускіх хлопцаў атрымалі ўзнагароды: дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя.

Сярод беларусаў у агульным заліку лепшы вынік паказаў жыхар Віцебска Артур Петухоўскі, які заняў 43-е месца. Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел 300 школьнікаў.

Як адзначылі ў прэс-службе Мінадукацыі, кіравалі беларускай камандай дацэнт кафедры інжынернай псіхалогіі і эрганомікі БДУІР Ірына Кірыновіч і старшы выкладчык кафедры вылічальнай матэматыкі БДУ Аляксей Толсцікаў.

Тэги:
Узнагароды, Інфарматыка, Школа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы