22:12 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Улады Германіі выдзеляць авіяперавозчыку суму, неабходную для выканання абавязацельстваў перад пасажырамі.

МІНСК 15 жні — Sputnik. Авіякампанія Air Berlin, якая з'яўляецца другім па велічыні авіяперавозчыкам у Германіі, запусціла ў аўторак працэдуру банкруцтва, перадае Sputnik Deutschland.     

Такое рашэнне, паводле інфармацыі агенцтва, было прынята пасля адмовы галоўнага акцыянера, кампаніі Etihad з ААЭ, даць Air Berlin фінансавую падтрымку. 

Прафсаюз работнікаў сферы грамадскіх паслуг Германіі пачаў перамовы з авіякампаніяй Lufthansa па продажы некаторых структур авіяперавозчыка і пераводу часткі персаналу збанкрутавалай кампаніі.

У эфіры нямецкага тэлеканала N24 кіраўнік Мінтранса ФРГ Александэр Добрындт заявіў, што ўлады краіны выдзеляць Air Berlin каля 150 мільёнаў еўра для выканання абавязацельстваў перад пасажырамі.

Air Berlin была заснавана ў 1978 годзе і з'яўляецца другім па велічыні авіяперавозчыкам у ФРГ. Штат супрацоўнікаў налічвае больш за 8,5 тысяч чалавек.

Тэги:
Авіякампанія, Air Berlin, Германія

Галоўныя тэмы