17:59 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
На уроке ў школе

Мінадукацыі паказала дзённікі на наступны навучальны год

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Школьнікам прапануюць дзённікі са Скарынам, вышыванкамі, Нацыянальнай бібліятэкай і бусламі.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі паказала зацверджаныя на наступны навучальны год вокладкі школьных дзённікаў.     

Профільнае міністэрства штогод узгадняе вокладкі школьных дзённікаў, якія выдаюцца ў Беларусі. Выкарыстоўваць надрукаваныя за мяжой ці "прыватнікамі" дзённікі з няўзгодненымі вокладкамі (прынцэсамі, машынкамі, супергероямі і г. д.) нельга.

У пераліку зацверджаных Мінадукацыі формаў дзённікаў на 2017/2018 навучальны год — амаль тры дзясяткі варыяцый. Выдаўцамі дзённікаў выступілі некалькі друкарняў па ўсёй краіне: ад ААТ "Палесдрук" да ААТ "Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа".

Усе выявы на вокладках так ці інакш звязаны з Беларуссю — традыцыйна на іх з'яўляецца малюнак Нацыянальнай бібліятэкі, плошчы Перамогі ў Мінску, контур рэспублікі з каласамі і першадрукар Францыск Скарына.

В перечне утвержденных дневников - почти три десятка вариаций
© Фото : Министерство образования Беларуси
У пераліку зацверджаных дзённікаў амаль тры дзесяткі варыянтаў
Слишком яркие дневники с машинками, принцессами отвлекают от учебы
© Фото : Министерство образования Беларуси
У Мінадукацыі лічаць, што занадта яркія дзённікі з машынкамі і прынцэсамі аццягваюць ад навучання

Змены ў выгляд школьных дзённікаў прапануюць рэдка, аднак у гэтым навучальным годзе школьнікі змогуць набыць сабе стылёвыя дзённікі з чырвонай або сіняй вышыванкай — нацыянальным беларускім арнаментам.

Ученик может приходить с любым из утвержденных Минобразования дневником, если классный руководитель не просит купить конкретный
© Фото : Министерство образования Беларуси
Вучань можа прыходзіць з любым з зацверджаных Мінадукацыі дзённікам, калі класны кіраўнік не просіць набыць канкрэтны

Калі класны кіраўнік яшчэ напрыканцы мінулага навучальнага года не паведаміў аб неабходнасці купляць канкрэтны школьны дзённік, вучань можа прыходзіць з любым з зацверджаных Мінадукацыі.

Дневник с национальным белорусским узором от Бобруйской укрупненной типографии им. А.Т.Непогодина
© Фото : Министерство образования Беларуси
Дзённік з нацыянальным беларускім узорам ад Бабруйскай тыпаграфіі імя А. Т. Непагодзіна

У перспектыве беларускія чыноўнікі плануюць пераходзіць на "электронныя дзённікі", аднак пакуль такая магчымасць ёсць толькі ў школах, якія супрацоўнічаюць з адпаведнымі прыватнымі фірмамі на платнай аснове. Тэрміны масавага пераходу школ на сістэму электронных дзённікаў не пазначаныя.

Поўны пералік зацверджаных да 2017/2018 навучальнага года дзённікаў можна паглядзець на сайце Мінадукацыі.

Тэги:
Мінадукацыі РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы