13:25 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Перамены ў беларускай сістэме адукацыі рэвалюцыйнымі не будуць, запэўніў міністр.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Вынаходзіць ровар пры развіцці беларускай сістэмы адукацыі не трэба, заявіў у чацвер падчас падвядзення вынікаў конкурсу "Настаўнік года" кіраўнік Мінадукацыі Ігар Карпенка.

Фінал "Настаўніка года" прайшоў у чацвер у Мінску, лепшым педагогам краіны прызналі жыхарку Наваполацка, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Святлану Румянцаву.

Пасля абвяшчэння пераможцы конкурсу міністр адукацыі распавёў журналістам аб тым, што да сярэдзіны кастрычніка з'явіцца "дарожная карта" па развіццю ўсёй сферы — з улікам патрабаванняў, агучаных на Рэспубліканскай педнарадзе, аднак "рэвалюцый" не будзе.

"Калі мы гаворым аб агульнаадукацыйным тэсце па выніках агульнай сярэдняй школы, то павінны разумець, што мы мусім зрабіць і для чаго гэта робім. Таму што экзамен за агульную сярэднюю школу па сваёй форме і змесце павінен адпавядаць уступным іспытам у ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Давайце не будзем вынаходзіць ровар", — заклікаў Карпенка.

Міністр таксама заклікаў захаваць пераемнасць у сістэме адукацыі, каб лепшае з савецкіх школ захавалася і сёння.

Тэги:
ССНУ, ВНУ, Вышэйшая адукацыя, Ігар Карпенка, Беларусь

Галоўныя тэмы