Настаўнікам года стала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія падручнікі
Беларускія падручнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У суперфінале за званне лепшага настаўніка года змагаліся восем удзельнікаў конкурсу "Настаўнік года Беларусі".

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Настаўнікам года стала выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Святлана Румянцава, якая працуе ў Баравухскай школе №15 Наваполацка, паведамілі Sputnik у прэс-службе Міністэрства адукацыі.

"Каля 30 тысяч настаўнікаў прынялі ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Беларусі". У фінал выйшлі 56. Сярод удзельнікаў як настаўнікі, якія маюць 2-ю катэгорыю, так і настаўнікі-метадысты. Узроставая разбежка паміж удзельнікамі конкурсу вялікая: самаму малодшаму з канкурсантаў 25 гадоў, старэйшаму — 50", — распавялі ў міністэрстве.

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу перакладаў Экслібрыс - Sputnik Беларусь
Відэа
"Экслібрыс": галоўнае, каб пераклад спадабаўся маёй маме

Вочны этап фіналу конкурсу прафмайстэрства педагагічных работнікаў праходзіў у форме адкрытага паказальнага ўрока. Настаўнікі-фіналісты паказалі майстар-клас і правялі ўрок па прапанаванай тэме перад незнаёмай аўдыторыяй навучэнцаў.

У суперфінале за званне лепшага настаўніка года змагаліся восем удзельнікаў конкурсу "Настаўнік года Беларусі".

Суперфінал прайшоў учора ў актавай зале Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Пераможцы ў прадметных намінацыях прынялі ўдзел у трох конкурсах, па выніках якіх і вызначылі лепшых з іх. Першым выпрабаваннем для настаўнікаў стаў адкрыты міні-ўрок, а ў якасці вучняў былі прадстаўлены фіналісты гэтага конкурсу. Кожны суперфіналіст правёў 20-хвілінны ўрок, дзе пастараўся праявіць усё сваё педагагічнае майстэрства, паказаць сябе як прафесіянал і асоба. Другім выпрабаваннем стала своеасаблівая прэс-канферэнцыя, падчас якой журы задало кожнаму ўдзельніку па два пытанні.

"Адказы на іх прадэманстравалі педагагічную эрудыцыю кожнага канкурсанта, яго псіхолага-педагагічны ўзровень і ўменне хутка рэагаваць, што называецца, "тут і цяпер". У рамках трэцяга этапу суперфіналу кожны ўдзельнік выступіў у ролі прамоўцы. Тэма гаворкі — "Настаўнік учора, сёння, заўтра". Для настаўніка вельмі важна ведаць не толькі, як развівалася педагагічная навука і адукацыйная практыка, але і ўмець бачыць настаўніка будучыні", — дадалі ў прэс-службе.

Суперфінал конкурсу прайшоў у прысутнасці больш за 200 прадстаўнікоў педагагічнай грамадскасці.

Стужка навiн
0