Працоўныя пенсіі будуць павялічаны да канца года

© Sputnik / Мария АмелинаПенсіянер, архіўнае фота
Пенсіянер, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пераразлік будзе зроблены ў сувязі з ростам сярэдняй зарплаты і ў межах сродкаў Фонду сацыяльнага развіцця.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Пераразлік працоўных пенсій у Беларусі будзе зроблены да канца бягучага года, паведамілі Sputnik у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій павышаліся сёлета тройчы: у лютым, маі і жніўні. Павышэнне здзяйсняліся ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму. Пераразлік працоўных пенсій ажыццяўляецца на падставе ўказа прэзідэнта.

"Правядзенне пераразліку працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы плануецца да канца 2017 года ў межах сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва", — паведамілі ў Мінпрацы.

Пенсіянеры - Sputnik Беларусь
Віцэ-прэм'ер Жарко распавёў, калі і каму падвысяць пенсіі

Там дадалі, што цяпер міністэрства праводзіць разлікі для павышэння працоўных пенсій. 

У міністэрстве таксама адзначылі, што ў верасні сярэдні памер пенсіі па ўзросце склаў крыху больш за 308 рублёў. Пры гэтым грамадзяне, якія па розных прычынах маюць невысокі ўзровень даходаў, могуць разлічваць на выплату адрасных дапамог па сістэме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

У Мінпрацы таксама звярнулі ўвагу, што насельніцтва Беларусі працягвае старэць. Па прагнозах, да 2035 годзе доля пенсіянераў у краіне складзе 27,7%.

На пачатак 2017 года ў рэспубліцы пражывала 2 403 тысячы чалавек старэй працаздольнага ўзросту, доля гэтай узроставай катэгорыі складае 25,3% у агульнай колькасці насельніцтва краіны — на 1,9% больш, чым на пачатак 2016 года. Атрымальнікамі пенсій у краіне з'яўляецца больш за 2,5 мільёны чалавек.

Стужка навiн
0