09:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мікалай Карачанцаў

Жонка Карачанцава заявіла, што ў артыста выявілі рак

© Sputnik/ Владимир Федоренко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Сын вядомага акцёра падкрэсліў, што дыягназ яшчэ не пацверджаны, а ўсе абследаванні не завершаны.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Акцёр Мікалай Карачанцаў хворы на рак, такую заяву напярэдадні зрабіла жонка артыста Людміла Паргіна у інтэрв'ю выданню StarHit.

Не так даўно Карачанцава выпісалі з НДІ імя Скліфасоўскага, куды ён трапіў на пачатку верасня праз рэзкае пагаршэнне здароўя. Аднак на гэтым праблемы са здароўем 72-гадовага акцёра не скончыліся: як заявіла жонка артыста, у яго выявілі злаякасную пухліну.

"У лютым у нас было падазрэнне на рак, мы лёталі ў Германію, дзе нам сказалі, што гэта проста запаленне. Але ў верасні падчас планавага абследавання выявілі пухліну. Яна неаперабельная, але мы спадзяемся на лепшае", — распавяла Паргіна.

Зрэшты, сын артыста Андрэй абверг заявы Паргіной: з яго слоў, абследаванні яшчэ не завершаны, так што ўсе высновы заўчасныя.

Акцёр Мікалай Карачанцаў сыграў дзясяткі роляў у тэатры і кіно. Сярод саміх вядомых яго работ — кінакарціны "Юнона і Авось", "Белыя росы", "12 крэслаў" і мноства іншых. З 2005 года Карачанцаў не здымаецца ў кіно і не выступае ў тэатры праз цяжкія траўмы, якія ён атрымаў падчас ДТЗ.     

Тэги:
Мікалай Карачанцаў, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы