МІНСК, 5 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2017 года атрымаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура за свае творы "вялікай эмацыянальнай сілы", адпаведнае рашэнне нобелеўскі камітэт абвясціў у чацвер.
Нобелеўская прэмія па літаратуры — адна з самых папулярных і шанаваных. У розныя гады ўзнагароду атрымлівалі Іосіф Бродскі, Томас Ман, Габрыэль Гарсія Маркес і многія іншыя прызнаныя аўтары.
Па рашэнні нобелеўскага камітэта, прэстыжную ўзнагароду ў 2017-м атрымаў брытанскі аўтар японскага паходжання Кадзуа Ісігура. Са слоў шведскіх акадэмікаў, у сваіх раманах "вялікі эмацыйнай сілы" ён раскрываў тэмы памяці і самападману.
Сярод асноўных прэтэндэнтаў на ўзнагароду сёлета называлі японца Харукі Муракамі, кітайца Яна Лянкэ і кенійца Нгугі Ва Тхіонга. Як і ў папярэднія гады, букмекерскія канторы памыліліся з імем уладальніка прэміі.
Ісігура з'яўляецца аўтарам сямі раманаў і некалькіх сцэнарыяў.
Уладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры атрымае прыз у памеры 1,1 мільёна долараў, а таксама памятны медаль.
Апошняя кніга Ісігуры, "Пахаваны волат" выйшла ў 2015-м годзе. Вядомы ён і кнігамі "Не адпускай мяне", а таксама "Астатак дня".