Нобелеўскую прэмію па фізіцы 2017-га атрымалі трое амерыканскіх навукоўцаў — Райнэр Вайс, Бары. К. Барыш і Кіп С. Торн, якія змаглі даказаць існаванне гравітацыйных хваль, прадказаных Эйнштэйнам. Аднак пры вывучэнні біяграфій даследчыкаў высветлілася, што адзін з лаўрэатаў — Барыш — мае беларускія карані.
У сваіх інтэрв'ю навуковец распавядаў пра бацькоў габрэйскага паходжання, якія з'ехалі з усходняй Польшчы (па іншай версіі — заходняй частцы Расійскай імперыі), то бок, з тэрыторыі сучаснай Беларусі. Як пераканаўся Sputnik, сваякі Барышэй жылі на тэрыторыі Гродзенскай і Віцебскай абласцей.
Такім чынам, зноў чалавек з беларускімі каранямі быў адзначаны самай прэстыжнай у свеце навуковай прэміяй.