18:35 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Адкрыццё парку Зараддзе у Маскве

Мэр Мінска хоча пераняць маскоўскі вопыт развіцця гарадоў

© Sputnik/ Алексей Куденко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
610

Парк "Зараддзе", адкрыты да 870-годдзя Масквы, мінскаму кіраўніку горада спадабаўся.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Мэр Мінска Андрэй Шорац зацікаўлены маскоўскім вопытам добраўпарадкавання горада, паведамілі ў аўторак у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Шорац знаходзіцца з афіцыйным візітам у Маскве, дзе чыноўнік паўдзельнічаў у адкрыцці "Дзён Мінска", а таксама азнаёміўся з апошнімі тэндэнцыямі ў добраўпарадкаванні горада.

Так, у аўторак Шорац наведаў новы маскоўскі парк — "Зараддзе". Кіраўніку Мінгарвыканкама спадабаўся і парк, і ўнікальныя атракцыёны, усталяваныя ў парку: медыяхол з 360-градуснай праекцыяй, а таксама "Палёт над Масквой".

Кіраўнік горада прызнаў, што ўражаны развіццём Масквы і зацікаўлены вопытам Расіі ў добраўпарадкаванні гарадоў.

У рамках "Дзён Мінска" ў расійскай сталіцы пройдуць кірмашы на трох буйных пляцоўках горада — там масквічы змогуць набыць беларускія прадукты. Аформленыя гандлёвыя павільёны з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі.

Ужо ў аўторак у рамках урачыстага адкрыцця "Дзён Мінска" канцэрт у Маскве дасць прэзідэнцкі аркестр Беларусі.

Тэги:
Зарядье, Андрэй Шорац, Масква, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы