23:35 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Шалі, сантыметр і яблык

Праз пяць гадоў поўных дзяцей будзе больш, чым худых

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

За апошнія 40 гадоў колькасць дзяцей і падлеткаў з атлусценнем павялічылася ў дзесяць разоў.

МІНСК, 12 каc — Sputnik. Пры захаванні бягучых тэндэнцый да 2022 года колькасць дзяцей і падлеткаў з атлусценнем перавысіць колькасць іх аднагодкаў з нармальнай ці паніжанай масай цела, адпаведная інфармацыя апублікавана ў выданні Lancet і на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Міжнародная кампанія навукоўцаў правяла даследаванні па фактарах рызыкі неінфекцыйных захворванняў. Адно з найбольш сур'ёзных асцярог у даследчыкаў выклікала атлусценне дзяцей і падлеткаў — хлопчыкаў і дзяўчынак з лішняй вагой становіцца ўсё больш. 

Сучасны чалавек мала рухаецца і шмат есць
© Sputnik/ Владимир Вяткин

Тоўстых дзяцей — усё больш

Паводле дадзеных даследавання, за апошнія сорак гадоў колькасць дзяцей і падлеткаў з лішняй вагой павялічылася ў дзесяць разоў. Так, у 1975-м менш адсотка дзяцей пакутавалі атлусценнем, а ў 2016-м — ужо ад шасці да васьмі адсоткаў.

Калі такая тэндэнцыя захаваецца, упэўнены навукоўцы, то праз пяць гадоў колькасць дзяцей з атлусценнем перавысіць колькасць іх аднагодкаў з нармальнай або паніжанай вагой.

Для свайго даследавання навукоўцы бралі паказчыкі масы цела 130 мільёнаў чалавек, у тым ліку — больш за 30 мільёнаў ад пяці да 19 гадоў. Падобных па маштабе даследаванняў яшчэ не было. Аналізавалі дадзеныя жыхароў з 200 краін.

Праблема ёсць і ў Беларусі

Як адзначаюць беларускія педыятры, расце колькасць дзяцей з атлусценнем і ў Беларусі.

Так, кожнае 9-е або 11-е дзіця ў краіне мае праблемы з вагой, а не менш за 9% школьнікаў пакутуюць атлусценнем — гэты паказчык нават больш "сярэдняга па палаце". Гэты паказчык таксама расце — з-за сядзячага ладу жыцця, дрэннага харчавання і іншых фактараў.

Як следства — і несуцяшальная статыстыка па насельніцтву рэспублікі ў цэлым. Па апошніх дадзеных, каля 25% усіх беларусаў хварэюць атлусценнем, а лішнюю вагу маюць каля 60% грамадзян. Такім чынам, поўных людзей у Беларусі больш, чым стройных.

Шкодзяць лішнія кілаграмы не толькі эстэтыцы, але і здароўю — яны становяцца фактарам развіцця дзясяткаў небяспечных захворванняў: ад праблем з сэрцам да псіхічных захворванняў. 

Тэги:
дзеці, СААЗ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы