22:13 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2020

Рашэнне аб пераносе працоўных дзён у сувязі са святамі ўрад Беларусі прыняў яшчэ ў лістападзе мінулага года.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Лістападаўскія святы падораць беларусам магчымасць адпачыць 5, 6 і 7 лістапада, а субота (4 лістапада) будзе працоўным днём. 

Такое рашэнне было замацавана 9 лістапада 2016 года пастановай Савета міністраў №912.

"У адпаведнасці з часткай шостай артыкула 136 Працоўнага кодэкса Беларусі Савет міністраў пастанаўляе: перанесці працоўныя дні ў 2017 годзе: з панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада", — гаворыцца ў пастанове.

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца ў Беларусі 7 лістапада і лічыцца дзяржаўным святам. У гэтым годзе ён прыпадае на аўторак.

Такім чынам, з улікам пастановы урада, выхаднымі днямі будуць нядзелю (5 лістапада), панядзелак (6 лістапада) і аўторак (7 лістапада). Субота (4 лістапада) будзе працоўным днём.

Ужо 8 лістапада пасля "доўгіх выхадных" беларусы зноў выйдуць на працу.

Тэги:
адпачынак, Дзяржаўныя святы, Беларусь

Галоўныя тэмы