23:21 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Запаўненне падатковай дэкларацыі

Дабрачыннасць без падаткаў: новая петыцыя з'явілася ў сеціве

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1420

Прадастаўленне падатковых ільгот можа стаць стымулам для заняткаў дабрачыннасцю ў Беларусі.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Згодна з Падатковым кодэксам Беларусі, грамадзяне, якія атрымліваюць бясплатныя паслугі або дапамогу ад недзяржаўных арганізацый, павінны плаціць падаходны падатак. Такі падыход моцна ўскладняе дзейнасць грамадскіх арганізацый, якія з вялікімі высілкамі знаходзяць рэсурсы на рэальную дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы, пра гэта гаворыцца ў петыцыі на сайце "Удобный город".

"У большасці краін свету дзяржава заахвочвае дабрачынную дзейнасць шляхам прадастаўлення падатковых ільгот. Напрыклад, у Расіі грамадзяне могуць атрымаць вызваленне ў выглядзе падатковага выліку на суму ахвяраванняў некамерцыйным арганізацыям у памеры да 25% ад падаткаабкладаемага даходу, у Латвіі і Германіі — да 20%, у ЗША — да 50% ад падаткаабкладаемага даходу. У Аўстраліі наогул няма ніякіх абмежаванняў па памеры вылікаў. А ў нашай краіне адсутнічае вызваленне ў выглядзе падатковага выліку на суму дабрачынных ахвяраванняў грамадзян. З пункту гледжання існуючай падатковай палітыкі ў Беларусі развіццё дабрачыннасці ніяк не стымулюецца", — апісвае існуючую сітуацыю аўтар звароту.

Ён прапануе не абкладаць падаходным падаткам тавары (работы, паслугі), бязвыплатна атрыманыя ад некамерцыйных арганізацый, і даць права на сацыяльны падатковы вылік на суму ахвяраванняў некамерцыйным арганізацыям у памеры да 10% ад падаткаабкладаемага даходу.

У дадзены момант пэтыцыю падпісалі 158 чалавек. Праз 10 дзён тэкст звароту будзе накіраваны ў Міністэрства фінансаў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

По теме

Збор подпісаў за афармленне ўпаковак на беларускай мове ідзе ў інтэрнэце
Тэги:
налоговые вычеты, благотворительность, петиция, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы