22:28 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2310

Праз месяц шэраг крам адзення, электронікі і іншых тавараў прапануюць аднадзённыя вялікія зніжкі.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Маштабны распродаж "Чорная пятніца" пройдзе 24 лістапада не толькі ў краінах Захаду, але і ў Беларусі і Расіі.

"Чорная пятніца", або Black Friday — традыцыйныя маштабныя распродажы на наступны дзень пасля амерыканскага Дня падзякі. У апошнія гады традыцыю ладзіць дзень вялікіх зніжак перанялі не толькі краіны Заходняй Еўропы, але і постсавецкія краіны.

У 2017-ым распродажы ў рамках "Чорнай пятніцы" пройдуць 24 лістапада. У гэты дзень да акцыі далучацца і беларускія крамы. Пакуль не ўсе абвясцілі пра сваё жаданне ўдзельнічаць у адзіным дне распродажу.

Зрэшты, ужо вядома, што да "Чорнай пятніцы" далучацца дзясяткі крам — адзення, электронікі і іншых тавараў. Пра канкрэтныя памеры скідак рашэнне будуць прымаць самі прадаўцы бліжэй да 24 лістапада.

У 2016-м памеры зніжак у рамках "Чорнай пятніцы" даходзілі да 70%.

Тэги:
распродажа, Черная пятница, Black Friday, Беларусь

Галоўныя тэмы