01:34 17 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.07
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.21
Салют над Мінскам, архіўнае фота

Феерверк ля Палаца спорту пакажуць у навагоднюю ноч

CC BY 2.0 / Александр Кузнецов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год – 2018 (27)
11 0 0

Пачатак святочнага салюту запланаваны на 01:30 у ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Феерверк працягласцю 15 хвілін пакажуць у навагоднюю ноч каля Палаца спорту ў Мінску, паведаміў у аўторак намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў.

 

Каля Палаца спорту ў навагоднюю ноч з 23:00 да 04:00 таксама пройдзе святочны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў і творчых калектываў, якія выканаюць кампазіцыі з навагодняга і каляднага рэпертуару, сказаў Шастакоў.

Усяго ў горадзе ў навагоднюю ноч у сталіцы будзе працаваць 22 адкрытых пляцоўкі, на якіх пройдуць народныя гулянні.

Раней стала вядома, як доўга будуць адпачываць беларусы ў навагоднія святы. Акрамя таго, сіноптыкі ў сваім доўгатэрміновым прагнозе надвор'я ўжо паабяцалі жыхарам Беларусі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня снег.    

Тэмы:
Новы год – 2018 (27)
Тэги:
Святочныя гулянні, салют, Новы год 2018, Мінск

Галоўныя тэмы