14:53 18 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44

Доктар Сайкоў: правілы "застольнага піцця" ў Новы год 2018

Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Пры цяперашняй разнастайнасці выбар алкагольных напояў да навагодняга стала - гэта пытанне густу і пераваг, таму галоўнае, пра што важна памятаць, гэта умеранасць, перакананы вядомы ўрач-псіхатэрапеўт, кандыдат медыцынскіх навук Дзмітрый Сайкоў.

Многія, з'еўшы і выпіўшы лішняга падчас святочнага застолля, у выніку зарабляюць млоснасць, млявасць, пульсуючы галаўны боль і нават "кантрольны ў печань", таму арганізм на святы трэба берагчы асабліва, кажа спецыяліст.

Доктор Сайков: правила "застольного пития" в Новый год 2018

"Культура піцця — гэта міф. Мы самі для сябе прыдумалі, што можна піць культурна. Па механізму ўзнікнення залежнасці і ўздзеянню на мозг алкаголь — гэта наркотык. Але пры гэтым легальны і даступны", — кажа доктар Сайкоў.

Умеранасці за святочным сталом варта прытрымлівацца ў літаральным сэнсе — нават да памяншэння памеру чаркі, адзначае суразмоўца.

"Смяротнай дозай алкаголю лічыцца паўлітра чыстага спірту на душу. Гэта крыху больш за дзве бутэлькі гарэлкі. Пры гэтым у падручніку па наркалогіі быў апісаны выпадак, калі жанчына падчас запою выпівала да сямі бутэлек гарэлкі ў суткі", — распавядае Сайкоў.

Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста, не варта забываць аб правераных народам метадах — не змешваць розныя віды алкаголю, паставіць на стол квашаную капусту і салёныя агуркі, запіваць алкагольныя напоі негазаванымі напоямі або свежым сокам.

Важную ролю падчас застолля адыгрывае і эмацыйны складнік — добрая кампанія і выдатны настрой значна палягчаюць эфект ад выпітага алкаголю, рэзюмуе доктар Сайкоў.

Усе рэкамендацыі доктара Дзмітрыя Сайкова пра тое, як берагчы свой арганізм падчас навагодняга застолля, слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

По теме

Апытанне: чым мінчанам запомніўся адыходзячы год?
Тэги:
застолье, Новый год, Дзмітрый Сайкоў, Беларусь

Галоўныя тэмы