01:04 24 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Кнігарні

У Беларусі стартавала акцыя па папулярызацыі роднай літаратуры

© Sputnik/ Марына Серабракова
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2620

Напрацягу года школьнікі будуць удзельнічаць у конкурсах і мерапрыемствах, прысвечаных "Культурнаму маршруту".

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Міністэрства інфармацыі распачало акцыю "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям", паведамілі Sputnik у міністэрстве.

"Акцыя праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, адраджэння традыцый чытання, знаёмства дзяцей з класічнай і сучаснай беларускай літаратурай", — падкрэслілі арганізатары.

Плануецца, што напрацягу года ў Беларусі будуць праходзіць конкурсы і мерапрыемствы для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукцацыі дзяцей і моладзі.

У якасці суарганізатараў акцыі выступілі рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Сябры Вясёлкі", "Саюз пісьменнікаў Беларусі", установа "Рэдакцыя часопіса "Вясёлка", рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Выдавецкі дом "Звязда", адкрытае акцыянернае таварыства "Белкніга", выдавецтвы "Мастацкая літаратура", "Народная асвета", "Адукацыя і выхаванне", "Пачатковая школа".

Тэги:
современные писатели, книги, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы