22:52 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" 26 красавіка 2018 года пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск-Казань-Мінск. Такая інфармацыя змяшчаецца на старонцы авіякампаніі ў "Фэйсбуку".

Рэйсы будуць выконвацца 4 разы на тыдзень: вылеты з Мінска ў 23:50 запланаваны на аўторкі, чацвяргі, пятніцы і нядзелі. Прыбываць ў міжнародны аэрапорт Казань пасажыры будуць ў 02:10.

Рэйс з сталіцы Татарстана будзе адпраўляцца па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах у 04:30 і прыбываць у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 06:50.

Кошт пералёту ў накірунку з Мінска ў Казань складзе ад 106 еўра, кошт пералёлу туды-назад — ад 199 еўра. Усё гэта з улікам збораў і такс.

Квіткі ўжо ёсць у продажы.

По теме

"Белавія" ў 2018 годзе збіраецца адкрыць рэйсы ў Анапу, Казань і Талін
"Белавія" абяцае тры новенькіх Embraer да летняга сезона 2018 года
"Белавія" павялічыла нормы правозу багажу ў эканом-класе
Новыя нормы правозу багажу пасажырамі авіякампаніі "Белавія"
Тэги:
новый рейс, самолет, Белавія, Татарстан, Казань, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы