Акцыя "Сучасныя пісьменнікі - дзецям" стартуе падчас кніжнай выставы

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкУ бібліятэцы, архіўнае фота
У бібліятэцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцыя накіраваная на развіццё беларускай мастацкай літаратуры і знаёмства з ёй дзяцей.

МІНСК, 2 лют — Sputnik.  Рэспубліканская акцыя "Культурны маршрут "Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі дзецям" стартуе падчас XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Мастак, музыкант, літаратар, кампазітар і педагог Напалеон Орда - Sputnik Беларусь
Серыя "Славутыя мастакі з Беларусі" папоўнілася новымі выданнямі

Прэзентацыя акцыі, накіраванай на падтрымку развіцця беларускай мастацкай літаратуры, адраджэнне традыцый чытання і знаёмства дзяцей з літаратурай, адбылася 1 лютага.

Плануецца, што ў мерапрыемствах будуць удзельнічаць сучасныя беларускія аўтары.

XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўнай тэмай мерапрыемства стане дэвіз "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы". Ганаровым госцем у гэтым годзе будзе Сербія, а цэнтральным экспанентам — Казахстан.

Стужка навiн
0