Пасольства Беларусі ў Літве зладзіць дыктоўку на беларускай мове

Падпісацца
Заяўкі на ўдзел у дыктоўке прымаюцца да 15 лютага.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Пасольства Беларусі ў Літве арганізуе дыктоўку на беларускай мове, паведаміла пасольства ў сваім Twitter-акаунце.

Дыктоўка на беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, пройдзе 21 лютага.

​Усем, хто жадае прыняць удзел у дыктоўке, трэба да 15 лютага даслаць заяўку на паштовую скрыню пасольства. У пісьме трэба ўказаць прозвішча, імя і прафесію.

Стужка навiн
0