12:09 16 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1210

У забегу Beauty Run прымуць удзел дзяўчыны, якія хочуць правесці Міжнародны жаночы дзень актыўна і з карысцю - для іх падрыхтаваны грашовыя прызы.

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Забег Beauty Run пройдзе ў Мінску ў Міжнародны жаночы дзень, у ім возьмуць удзел 3,3 тысячы прадстаўніц прыгожага полу, такая інфармацыя з'явілася на сайце арганізатараў.

Забег пачнецца 8 сакавіка ў 12:00. Дзяўчаты будуць бегчы па галоўным сталічным праспекце ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі і назад. У ім возьмуць удзел толькі жанчыны — мужчыны на гэтым мерапрыемстве выступяць у якасці валанцёраў. Каб прабегчы дыстанцыю, неабходна зарэгістравацца. Апошні дзень рэгістрацыі — 6 сакавіка.

Для пераможцаў на дыстанцыі ў 2 і 5 кіламетраў прадугледжаны грашовыя прызы ў 200 і 500 рублёў адпаведна. На фінішы кожная атрымае медаль і кветкі незалежна ад выніку. Акрамя таго, удзельніцы могуць атрымаць прызы ў конкурсе самых прыгожых касцюмаў. Сярод гледачоў правядуць конкурс плакатаў, а самы актыўны заўзятар-мужчына атрымае прыз за лепшую мужчынскую падтрымку.

Жаночы забег супраць гвалту Beauty Run праводзіцца сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

Тэги:
забег, 8 Сакавіка, Beauty Run, Міжнародны жаночы дзень, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы