Ён, Яна і вясна: у палацы Румянцавых і Паскевічаў павіншуюць жанчын выставай

© PixabayКветка з металу
Кветка з металу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава аб'ядноўвае два віды творчасці: вышыўку і коўку, якія ўвасабляюць мужчынскі і жаночы пачаткі.

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Выстава "Ён, Яна і вясна", прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню, адкрыецца ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў 7 сакавіка, паведамілі Sputnik у музеі. 

Напярэдадні свята 8 Сакавіка ў галерэі гомельскага палаца адкрыецца выстава, якая аб'ядноўвае два віды творчасці: вышыўку і коўку. Гэтыя напрамкі мастацтва, на думку аўтараў, лепш за ўсё дэманструюць мужчынскі і жаночы пачаткі.

Выстава Зоі Луцэвіч і Алега Варвашэні Аніматары кахання - Sputnik Беларусь
Фота
Аніматары кахання: Зоя Луцэвіч і Алег Варвашэня прадставілі новы праект

"Ён — майстар па мастацкім каванні Уладзіслаў Літвінаў, Яна — аўтар работ, выкананых у тэхніцы вышыўкі крыжам Валянціна Ігнаценка", — распавялі ў палацы.

Валянціна Ігнаценка стварыла больш за пяцьдзесят работ, якія дэманструюць разнастайныя сюжэты: ад рэпрадукцый карцін вядомых мастакоў да гарадскіх пейзажаў, выяў людзей і жывёл.

Уладзіслаў Літвінаў пад уплывам зносін з удзельнікамі гістарычнай рэканструкцыі асвоіў кавальскую справу, навучыўшыся працаваць з гарачым металам. Яго скульптуры – гэта вытанчаныя кованые кветкі, жывёлы, якія здаюцца сапраўднымі.

"Трапяткая, вельмі жаноцкая вышыўка і кованые працы з металу як нельга лепш дэманструюць палярнасць мужчынскага і жаночага, але менавіта два цалкам дыяметральных полюса і ствараюць адзінае цэлае, якое называецца Гармонія", — падагульнілі ў гомельскім палацы.

Кошт наведвання выставы ўваходзіць у кошт квітка ў пастаянныя экспазіцыі цэнтральнай часткі і вежы палаца і складае 4 руб. 50 кап. (дарослы білет), 2 руб. 50 кап. (ільготны).

Стужка навiн
0