09:10 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

Ад помніка пачалі адпадаць пліты з імёнамі герояў - вызваліцеляў горада.

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Гранітныя пліты з імёнамі воінаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Полацка ў 1944 годзе, пачалі адпадаць ад помніка "Вызваліцелям Полацка". Здымкі разбуранага помніка жыхары вывесілі ў групе горада ў сацсетках.

Помнік устаноўлены ў 1981 годзе ў памяць аб шаснаццаці воінах, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні Полацка. Полацкая наступальная аперацыя праводзілася войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту з 29 чэрвеня па 4 ліпеня.

Карыстальнікі сацсетак неадназначна паставіліся да бядотнага стану помніка. Адны настойваюць на тым, што падобная сітуацыя нармальная для зімовага перыяду. Іншыя пішуць пра тое, што падобны стан помніка псуе імідж горада, бо нават зімой сюды прыязджаюць замежныя турысты. Атрымаць каментар ад гарадскіх уладаў пакуль не ўдалося.

Тэги:
помнік "Вызваліцелям Полацка", Полацк, Беларусь

Галоўныя тэмы