13:37 13 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20
Матацыкл на выставе ў Мінску

Іспыты ў матацыклістаў пачнуць прымаць па-новаму з 22 красавіка

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2410

У практычны экзамен на права кіравання матацыклам дадалі новыя элементы.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Экзамен на права кіравання матацыклам пачнуць прымаць па новых правілах у Беларусі ўжо з 22 красавіка, заявіў журналістам намеснік начальніка УДАІ МУС Аляксандр Цагельнік.

Па словах Цагельніка, ужо з 22 красавіка практычны экзамен на права кіравання матацыклам будуць прымаць па новых правілах — Дзяржаўтаінспекцыя ініцыявала іх яшчэ ў мінулым годзе.

"У экзамен дададзеныя раней анансаваныя элементы: змейка і манеўраванне ва ўмовах абмежаванага часу", — растлумачыў прадстаўнік ДАІ.

Усе падраздзяленні Дзяржаўтаінспекцыі да такіх зменаў ўжо гатовыя. Як раней тлумачылі спецыялісты, дзякуючы новым элементам у экзамене можна будзе меркаваць пра гатоўнасць матацыклістаў да выкарыстання транспартных сродкаў. Раней экзамен прымалі досыць ліберальна, з-за чаго некаторыя байкеры не маглі выканаць самыя простыя элементы.

Тэги:
матацыкл, Экзамены, УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, Беларусь

Галоўныя тэмы