12:46 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Праца за камп'ютарам, архіўнае фота

Міністр інфармацыі расказаў пра метады ідэнтыфікацыі каментатараў

© Pixabay
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Магчыма, ідэнтыфікаваць каментатараў прымусяць пры дапамозе смс-паведамленняў.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Працэдура ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў будзе ўстаноўлена Саветам міністраў Беларусі, заявіў у чацвер міністр інфармацыі рэспублікі Аляксандр Карлюкевіч.

Беларускія дэпутаты ў чацвер у першым чытанні ўхвалілі законапраект аб зменах заканадаўства ў сферы сродкаў масавай інфармацыі. Сярод самых папулярных зменаў — неабходнасць ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сайтаў, у прыватнасці — каментатараў.

Парламентарыі запыталіся ў міністра інфармацыі аб магчымых метадах ідэнтыфікацыі каментатараў.

"Напэўна, ідэнтыфікацыя будзе ўведзена пры дапамозе тэлефоннай смс-рэгістрацыі. […] Праз смс будзе адпраўляцца паведамленне з адмысловым кодам", — сказаў Карлюкевіч.

Ідэнтыфікацыю могуць ўвесці і іншым шляхам, дадаў міністр. У цэлым працэдуру будзе пазней вызначаць Савет міністраў.

Перад разглядам законапраекта ў другім чытанні парламентарыі паабяцалі ўлічыць прапановы прафесійнай супольнасці і грамадзян.

Тэги:
Інтэрнэт, Савет міністраў РБ, Аляксандр Карлюкевіч, Беларусь

Галоўныя тэмы