13:07 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Галоўны корпус БДУ

БДУ зоймецца развіццём крэатыўнай адукацыі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
3811

Адмысловы міжадукацыйны партал для абмену ідэямі і адукацыйнымі матэрыяламі стварылі спецыялісты ВНУ.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Міжуніверсітэцкі адукацыйны партал для развіцця крэатыўнай адукацыі створаны ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе вядучага ВНУ краіны.

Па задумцы арганізатараў, рэсурс будзе спрыяць развіццю адукацыйнага творчага асяроддзя і перабудове дзейнасці ўстаноў адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўніверсітэтаў 3.0-4.0.

Любы жадаючы зможа апублікаваць тут свой навуковы артыкул, паўдзельнічаць у дыскусіі ці задаць пытанні навуковым рэдактарам. Адмысловую ўвагу плануецца надаваць аналізу педагагічнай практыкі.

"Для падрыхтоўкі спецыялістаў, запатрабаваных працадаўцам, неабходна творчая сістэма адукацыі, змена яе характару з маналагічнага на дыялагічны. Патрабуецца іншая метадалогія навучання – вучыць навучэнца не браць "чужое", а ствараць уласны адукацыйны прадукт, арыентаваны на дасягненні чалавецтва па кожнай пэўнай тэме", — падкрэслілі ў БДУ.

Акрамя адукацыйных матэрыялаў, якія можна знайсці на партале, карыстальнікі ў анлайн-рэжыме змогуць паўдзельнічаць у тэматычных вэбінарах, круглых сталах, семінарах і канферэнцыях.

Плануецца, што вынікам дзейнасці партала стане калектыўная распрацоўка рэкамендацый па карэкціраванні адукацыйных стандартаў і навучальных праграм.

Тэги:
адукацыя, Камп'ютарныя і інфармацыйныя тэхналогіі, Інтэрнэт, БДУ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы