МІНСК, 11 кра — Sputnik. Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы ўвайшлі ў рэйтынг Round University Rankings 2018, які быў апублікаваны напярэдадні.
Беларускія ўніверсітэты апошнія гады працягваюць умацоўваць свае пазіцыі ў рэйтынгах лепшых ВНУ свету. Як правіла, у спісы лепшых трапляе толькі БДУ, аднак і іншыя ВНУ часта атрымоўваюць высокія адзнакі.
Так, у нядаўна апублікаваны рэйтынг Round University Rankings 2018 увайшлі адразу тры беларускія ВНУ. Белдзяржуніверсітэт заняў там 706-е месца, Нацыянальны інстытут вышэйшай адукацыі — 731-е, а БДМУ — 772-е месца.
Больш высокія месцы ў спісе занялі расійскія ВНУ — у топ-500 трапілі 10 універсітэтаў Расіі. Найбольш высокае месца заняў МДУ (224). Віленскі ўніверсітэт заняў 539-е месца, а з польскіх ВНУ найвышэйшае месца — у Ягелонскага (411).
У тройцы лідараў традыцыйна размясціліся Гарвард, Чыкагскі ўніверсітэт і Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут.
Усяго ў рэйтынгу — 783 ўніверсітэты з 74 краін свету. Сярод крытэрыяў адбору ВНУ — узроўні даследаванняў, навучання, фінансавае забеспячэнне і міжнароднае супрацоўніцтва.