01:47 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Кадр з фільма Дэдпул 2

Новы "Дэдпул" перамог "Мсціўцаў" у беларускім пракаце

© Фото: 20th Century Fox (2018)
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

У першыя выхадныя "Дэдпул 2" толькі ў сталічных дзяржаўных кінатэатрах зарабіў амаль 250 тысяч рублёў.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Супергеройская камедыя для дарослых "Дэдпул 2" узначаліла беларускі пракат па выніках мінулага тыдня.

Новы "Дэдпул", які выйшаў у чацвер, адразу прыцягнуў вялікую ўвагу гледачоў: квіткі ў кінатэатры на карціну сыходзілі вельмі хутка. Не адпудзіў гледачоў і ўзроставы рэйтынг камедыі: 18+.

Як паведамілі Sputnik у панядзелак у сталічным "Кінавідэапракаце", толькі ў дзяржаўных мінскіх кінатэатрах за выхадныя "Дэдпул" зарабіў каля 248 тысяч беларускіх рублёў. Такім чынам, упершыню за некалькі тыдняў з першага радка рэйтынгаў касавых збораў апусціліся апошнія "Мсціўцы" — яны зарабілі крыху менш за 55 тысяч рублёў.

Замыкае тройку лідэраў па зборах мультфільм "Пчолка Мая і кубак мёду" са сціплым паказчыкам у 5,9 тысячы рублёў.

Касавыя зборы новага "Дэдпула" ў сусветным пракаце ўжо перавысілі 300 мільёнаў долараў — рэкорд для фільмаў з такой узроставай катэгорыяй. Як прагназуюць эксперты, па выніках пракату камедыя можа зарабіць больш за 800 мільёнаў долараў.

Дапамагаюць паспяховаму пракату "Дэдпула" і станоўчыя водгукі на карціну ад гледачоў і крытыкаў. Зрэшты, ужо з 24 мая ў стужкі з'явіцца сур'ёзны канкурэнт — выйдзе новы спін-оф "Зорных войнаў" пра Хана Сола.

Тэги:
фільм, кіно, "Дэдпул 2" (фільм), "Кінавідэапракат", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы