19:24 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Пётр Брыгадзін

Інстытут бізнесу БДУ ўзначаліў экс-міністр адукацыі

© Фото : УО ГИУСТ БГУ
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2801

Апошнія 15 гадоў Пётр Брыгадзін узначальваў ДІКСТ БДУ, які не так даўно быў аб'яднаны з Інстытутам бізнесу і менеджменту тэхналогій.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Былы міністр адукацыі Беларусі Пётр Брыгадзін узначаліў Інстытут бізнесу Белдзяржуніверсітэта, гэтую інфармацыю Sputnik пацвердзілі ў прэс-службе ВНУ.

Інстытут бізнесу быў створаны ў БДУ ў красавіку гэтага года пасля зліцця Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій з Інстытутам бізнесу і менеджменту тэхналогій.

Як стала вядома ў панядзелак, узначаліў Інстытут бізнесу былы кіраўнік ДІКСТ Пётр Брыгадзін — інстытутам ён кіраваў 15 гадоў. Да гэтага, у пачатку двухтысячных, Брыгадзін быў міністрам адукацыі Беларусі.

Экс-кіраўнік ІБМТ Уладзімір Апанасовіч сёння працягвае працу ў ВНУ на пасадзе прафесара кафедры менеджменту тэхналогій Інстытута бізнесу.

Такім чынам, сёння ў БДУ працуюць тры былыя міністры адукацыі. Акрамя Брыгадзіна, у ВНУ працуе Сяргей Маскевіч — ён узначальвае Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Сахарава пры БДУ, а таксама Міхаіл Жураўкоў — ён загадвае адной з кафедраў на механіка-матэматычным факультэце.

Тэги:
адукацыя, ДІКСТ, Пётр Брыгадзін, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы