16:33 18 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Мінчане назіраюць за праходжаннем калоны ваеннай тэхнікі па вуліцах Мінска

Рыхтуюцца да параду: рух на МКАД будуць абмяжоўваць з-за тэхнікі

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
63 0 0

Калона ваеннай тэхнікі будзе выязджаць на трэніроўкі ў "Ліпках" у пяць раніцы, а вяртацца - у восем вечара.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Часовыя абмежаванні ўсіх відаў транспарту будуць уводзіцца на ўчастку МКАД з 22 мая па 14 чэрвеня з-за трэніровак механізаванай калоны да парада ў гонар Дня Незалежнасці, паведамілі ў аўторак у "Мінсктрансе".

Ваенны парад традыцыйна пройдзе ў Мінску ў Дзень Незалежнасці — 3 ліпеня. Зрэшты, для мінчан пачынаюцца такія "парады" ўжо за паўтара месяцы — з-за трэніровак і рэпетыцый рух на некаторых вуліцах перыядычна абмяжоўваюць.

Як паведамілі ў аўторак у "Мінсктрансе", з 22 мая па 14 чэрвеня на аэрадроме "Ліпкі" будуць праводзіцца трэніроўкі механізаванай калоны. Ехаць туды і назад яна будзе па маршруце: вуліца Заснавальнікаў, вуліца Скарыны, МКАД, аэрадром.

Баявыя машыны на гусенічным хаду будуць праязджаць па вуліцы Заснавальнікаў, затым — па віядуку праз ЖД-пуці, пасля чаго — па лясной дарозе да "Ліпак".

"У сувязі з гэтым у перыяд перамяшчэння тэхнікі механізаванай калоны па трасе па ўказанні супрацоўнікаў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі будуць уведзены часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту", — распавялі на прадпрыемстве.

Механізаваная калона для трэніровак будзе хадзіць 22 і 29 мая, а таксама 5 і 12 чэрвеня ў пяць раніцы. З аэрадрома "Ліпкі" калона будзе вяртацца 24 і 31 мая, а таксама 7 і 14 чэрвеня, а 20:00.

Праходжанне калоны будзе складаць каля паўгадзіны — менавіта на гэты час рух на ўчастках дарог і будуць абмяжоўваць. Расклад рэпетыцый параду яшчэ не апублікаваны, таму казаць пра тое, калі рух будуць перакрываць ў цэнтры Мінска, рана.

Тэги:
Абмежаванне руху транспарту, Рэпетыцыя параду, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы