15:21 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2710

Грошы на арганізацыю адпачынку і аздараўлення 300 дзяцей з Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" вылучаюцца з Рэзервовага фонду прэзідэнта Беларусі.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Трыста сірыйскіх дзяцей прыедуць на аздараўленне ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня" ў перыяд з мая па чэрвень, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Распараджэнне аб аздараўленні было падпісана прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам 24 мая. Сродкі на аздараўленне выдзяляюцца з прэзідэнцкага Рэзервовага фонду.

"Запрашэнне ў Беларусь дзяцей з Сірыі накіравана на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы", — паведамілі ў прэс-службе.

Сірыйскіх дзяцей чакаюць не толькі санаторна-аздараўленчыя паслугі, але і экскурсійна-культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы, які пройдуць ў сталіцы і іншых рэгіёнах краіны.

Нагадаем, што дзеці з Сірыі прыязджаюць у Беларусь на аздараўленне не ўпершыню: у жніўні 2017 года 80 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачывалі ў лагерах "Зубраня" і "Крынічка", а ў студзені 2018 года 145 дзяцей гасцявалі ў "Зубраняці".

Яшчэ ў 2017 годзе прэзідэнт Беларусі прапанаваў міністру сацыяльных спраў і працы Сірыі арганізоўваць такі дзіцячы адпачынак на рэгулярнай аснове. Акрамя праграмы адпачынку, Лукашэнка прапанаваў таксама разгледзець магчымасць навучання дзяцей.

Тэги:
дзеці, Сірыя, Беларусь

Галоўныя тэмы